Папа Францішак: апошняе развітанне ў атачэнні бедных
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Прысутнасць бедных і патрабуючых на цырымоніі пахавання – гэта не проста фармальны жэст, але глыбокае сведчанне таго, як Папа Францішак на працягу ўсяго свайго пантыфікату ставіў на першае месца клопат пра тых, хто знаходзіцца на перыферыі грамадства.
Варта адзначыць, што выбар Базілікі Санта-Марыя-Маджорэ для пахавання Пантыфіка таксама мае глыбокае сімвалічнае значэнне. Гэта месца, куды ён часта прыходзіў маліцца перад абразом Багародзіцы “Salus Populi Romani”, асабліва перад і пасля сваіх апостальскіх падарожжаў.
Прысутнасць бедных і патрабуючых на прыступках базілікі падчас апошняга развітання з Папам становіцца завяршальным акордам яго пантыфікату, які быў пазначаны асаблівай увагай да тых, хто знаходзіцца ў патрэбе, і заклікам да Касцёла быць "бедным для бедных".