Студэнтаў чакаюць стыпендыі па праграме "Чалавечае братэрства"
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
“Прэмія Заеда” і Джорджтаўнскі ўніверсітэт (ЗША) запрашаюць студэнтаў і выпускнікоў далучыцца да другога сезону гэтай унікальнай стыпендыяльнай праграмы. Удзельнікаў чакаюць анлайн-сустрэчы і тыдзень у Джакарце ў жніўні 2025 года, дзе яны сустрэнуцца з палітыкамі, рэлігійнымі дзеячамі і лаўрэатамі “Прэміі Заеда”. Заявы прымаюцца да 16 мая 2025 года.
Падрыхтоўка будучых лідараў з неабходнымі навыкамі для прасоўвання міру
"Узаемадзеянне з універсітэтамі дзеля выхавання новай генерацыі лідараў, здольных стаць пасланцамі міру ў сваіх супольнасцях – гэта наш асноўны прыярытэт у справе пашырэння ідэй чалавечага братэрства", - падкрэсліў генеральны сакратар Прэміі Мухамед Абдэльсалам.
Праграма, запушчаная ў 2024 годзе, мае на мэце прыцягненне студэнтаў да міжкультурнага і міжрэлігійнага дыялогу. Яна з'яўляецца часткай місіі “Прэміі Заеда” па ўмацаванні маладых лідараў і развівае дух Дэкларацыі аб Чалавечым Братэрстве, падпісанай Папам Францішкам і Вялікім Імамам Ахмедам Эль-Таебам у 2018 годзе.
Ніколі яшчэ не было так важна падтрымліваць моладзь у міжрэлігійным дыялогу
"Стыпендыяльная праграма – гэта ўнікальная магчымасць прасоўваць дух Дэкларацыі аб Чалавечым Братэрстве. Ніколі яшчэ не было так важна падтрымліваць моладзь у міжрэлігійным супрацоўніцтве", - падкрэсліў Томас Банчоф, дырэктар “Цэнтра Берклі”.
У першым сезоне праграмы 11 студэнтаў з 8 краін і 5 рэлігій наведалі Абу-Дабі, дзе сустрэліся з Вялікім Імамам Аль-Азхара і прэзідэнтам Усходняга Тымору.
Да і пасля навуковай паездкі стыпендыяты працавалі над выяўленнем перашкод для інклюзіўных супольнасцей у кампусах універсітэтаў, выяўленнем існуючых станоўчых практык і распрацоўкай канкрэтных прапаноў для стварэння культуры сустрэчы, якую можна было б укараніць ва ўніверсітэтах па ўсім свеце.