Пахаванне Папы Францішка. Святая Імша на Плошчы Святога Пятра Пахаванне Папы Францішка. Святая Імша на Плошчы Святога Пятра  (Vatican Media)

Святы Пасад падзякаваў удзельнікам пахавання Францішка

29 красавіка 2025 года Святы Пасад апублікаваў паведамленне, у якім выказаў шчырую ўдзячнасць усім, хто прысутнічаў на пахаванні Францішка.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Калегія кардыналаў выказала сардэчную падзяку кіраўнікам Цэркваў і некаталіцкіх хрысціянскіх супольнасцей, а таксама прадстаўнікам юдаізму, ісламу і іншых рэлігій за іх прысутнасць на пахаванні Папы Францішка.

Кардыналы з удзячнасцю адзначылі салідарнасць, якая была праяўлена ў момант жалобы. Яны выказалі асобную падзяку ўсім грамадзянскім дэлегацыям і тым, хто іх узначальваў: манархам, прынцам, кіраўнікам дзяржаў і ўрадаў, міністрам і іншым афіцыйным асобам, чыя прысутнасць стала данінай павагі Пантыфіку і яго нястомнай працы на карысць веры, міру і братэрства паміж народамі.

Асобная ўдзячнасць была адрасавана італьянскім уладам, гораду Рыму, службе аховы парадку, грамадзянскай абароне, сродкам масавай інфармацыі, а таксама супрацоўнікам Святога Пасада і Губернатарата Дзяржавы Ватыкан за іх вялікі ўклад у арганізацыю пахавальных урачыстасцяў, якія прайшлі ў спакойнай атмасферы.

Напрыканцы паслання кардыналы скіравалі словы ўдзячнасці тысячам хлопцаў і дзяўчат, якія 27 красавіка 2025 года прынялі ўдзел у Юбілеі падлеткаў, “прадэманстраваўшы твар жывога Касцёла, які жыве верай у Уваскрослага Пана, а таксама ўсяму народу Божаму, які з надзеяй ідзе ў будучыню”.

29 красавіка 2025, 13:03