Пошук

Кардынал П’етра Паралін Кардынал П’етра Паралін 

Кардынал Паралін будзе старшынстваваць на канклаве

Кардынал П’етра Паралін, які займаў пасаду Дзяржаўнага сакратара з 15 кастрычніка 2013 года да смерці Францішка, як найстарэйшы кардынал-біскуп будзе старшынстваваць на агульных кангрэгацыях, якія папярэднічаюць выбару Пантыфіка, а таксама на самім канклаве.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Агульныя кангрэгацыі з'яўляюцца ключавым часам для Калегіі кардыналаў, каб абмяняцца ідэямі і аргументамі, а таксама для канчатковага вызначэння працэдур канклава. З усё больш і больш разнастайнай Калегіяй кардыналаў, гэта будзе адзін з нешматлікіх момантаў, калі іерархі змогуць больш даведацца адзін пра аднаго.

Канклаў пачнецца ў бліжэйшы час, дакладную дату вызначаць падчас агульных кангрэгацый. З усіх кардыналаў толькі тыя, хто маладзей за 80 гадоў, маюць права голасу. Для абрання новага Папы кандыдат павінен атрымаць дзве траціны галасоў.

Галасаванне адбываецца ў Сікстынскай капэле, дзе праводзіцца чатыры туры штодзень, пакуль не будзе дасягнуты неабходны вынік. Пасля кожнага няўдалага тура галасавання, бюлетэні спальваюцца з дабаўленнем спецыяльных хімічных рэчываў, якія ствараюць чорны дым. Калі вынік станоўчы, дым становіцца белым, абвяшчаючы свету аб выбары новага Пантыфіка.
 

28 красавіка 2025, 11:42