Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (AFP or licensors)

Сакратары епіскапатаў краін ЕС: Касцёл і палітыка Еўропы

28 красавіка 2025 года ў Бруселі сакратары епіскапатаў краін ЕС аналізавалі сучасныя выклікі для Касцёла ў палітычнай прасторы Еўропы.

Аляксандр Амяльчэня – Vatican News

Сустрэча генеральных сакратароў епіскапатаў краін Еўрасаюза, якая прайшла ў сядзібе COMECE ў Бруселі, была прысвечана стратэгічнай ролі Касцёла ў еўрапейскай дыскусіі.

Як падкрэсліў біскуп Марыяна Крачата, старшыня Камісіі Біскупскіх Канферэнцый Еўрапейскай Супольнасці (COMECE), “Касцёл павінен удзельнічаць у абмеркаванні тых пытанняў, што фарміруюць будучыню Еўропы”. На думку Клауса Вэле, вядомага нямецкага палітыка і былога сакратара Еўрапарламента, прысутнага на сустрэчы, “рэлігійныя і палітычныя супольнасці павінны шукаць агульны адказ”.

Арганізатары акцэнтавалі ўвагу на такіх праблемах, як этычныя выклікі ў лічбавай прасторы, ахова персанальных даных, вайна ва Украіне, бяспека, міграцыя і пераслед хрысціян.

Штогадовая сустрэча сакратароў епіскапатаў краін ЕС з’яўляецца пляцоўкай для абмену досведам, ідэямі ды пошуку новых шляхоў супрацоўніцтва паміж мясцовымі Касцёламі, а таксама для фарміравання агульнай пазіцыі Касцёла перад абліччам ключавых выклікаў сучаснай Еўропы.
 

29 красавіка 2025, 11:35