Пошук

Прэзідэнт Эквадора здзейсніў візіт у Ватыкан

13 мая 2024 года Папа прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Эквадора Даніэля Роя Хілкрыста Набоа Асіна, які затым сустрэўся з кардыналам Дзяржсакратаром П’етра Паралінам і арцыбіскупам Полам Галахерам, сакратаром Святога Пасада па сувязях з дзяржавамі.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Размова з Папам доўжылася трыццаць хвілін. Падчас сустрэчы адбыўся традыцыйны абмен падарункамі. Пантыфік падарыў Прэзідэнту Эквадора бронзавую выяву галубкі з аліўкавай галінкай, а таксама некаторыя дакументы, у тым ліку пасланне на Сусветны дзень міру – 2024. Даніэль Набоа ўручыў Святому Айцу статуэтку Панны Марыі працы эквадорскіх майстроў-рамеснікаў.

Падчас сардэчнай сустрэчы ў Дзяржсакратарыяце былі адзначаны добрыя двухбаковыя адносіны і станоўчае супрацоўніцтва паміж Касцёлам і дзяржавай. Затым быў абмеркаваны шэраг сацыяльна-эканамічных пытанняў, з асаблівым акцэнтам на моладзь, грамадскую бяспеку і міграцыю.

13 мая 2024, 14:29