Пошук

Удзельнікі першай генеральнай кангрэгацыі пасля смерці Папы Францішка Удзельнікі першай генеральнай кангрэгацыі пасля смерці Папы Францішка  (VATICAN MEDIA Divisione Foto)

Ватыкан: абвешчана дата пахавання Папы Францішка

Пахаванне Папы Францішка адбудзецца 26 красавіка 2025 года. Літургія распачнецца а 10.00 па цэнтральнаеўрапейскім часе на плошчы перад Базілікай Святога Пятра.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Рашэнне аб даце пахавання было прынята кардыналамі, якія прысутнічалі на першай генеральнай кангрэгацыі, скліканай пасля смерці Святога Айца. Яна адбылася раніцай 22 красавіка 2025 года ў ватыканскай Зале Паўла VI.

Служба папскіх літургічных цэлебрацый паведаміла, што пахавальную Імшу ўзначаліць кардынал Джавані Батыста Рэ, дэкан Калегіі кардыналаў. Яе змогуць канцэлебраваць патрыярхі і кардыналы, арцыбіскупы, біскупы і святары.

Пасля эўхарыстычнай цэлебрацыі адбудуцца абрад і малітва апошняга развітання (Ultima commendatio і Valedictio). Затым труну з целам Пантыфіка перанясуць у Базіліку Святога Пятра, а адтуль – у Базіліку Санта-Марыя-Маджорэ для пахавання.

 

22 красавіка 2025, 10:39