Пошук

Пальмовая нядзеля: Папа прывітаў вернікаў на Плошчы Святога Пятра

Францішак здзейсніў нечаканы візіт на Плошчу Святога Пятра, каб прывітаць 40 тысяч вернікаў, якія ўдзельнічалі ва ўрачыстай літургіі Пальмовай нядзелі.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Нягледзячы на пахмурнае надвор’е, 13 красавіка 2025 года Папа нечакана з’явіўся на ватыканскай плошчы, звярнуўшыся да вернікаў з пажаданнем: “Добрай Пальмовай нядзелі і добрага Вялікага тыдня!” Пасля гэтага ён правёў на плошчы каля дзесяці хвілін, размаўляючы з прысутнымі.

Гэта нечаканае прывітанне стала яшчэ адным сюрпрызам ад Папы Францішка, які праходзіць рэабілітацыю пасля шпіталізацыі з двухбаковай пнеўманіяй. У мінулыя дні ён ужо прымаў удзел у Юбілеі хворых і медыцынскіх работнікаў, а таксама здзейсніў неанансаваныя візіты ў ватыканскую базіліку і Базіліку Санта-Марыя-Маджорэ.

Літургію Пальмовай нядзелі па даручэнні Папы Францішка ўзначаліў кардынал Леанарда Сандры. Ён заклікаў вернікаў несці крыж не толькі на шыі, але і ў сэрцы, спачуваючы тым, хто пакутуе побач з імі.

13 красавіка 2025, 13:00