Пошук

Францішак пакідае турму "Regina Coeli" пасля наведвання зняволеных Францішак пакідае турму "Regina Coeli" пасля наведвання зняволеных 

Пантыфік сустрэўся з вязнямі ў рымскай турме

Францішак наведаў з візітам турму "Regina Coeli". Там адбылася яго сустрэча з прыблізна 70 вязнямі.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

17 красавіка 2025 года Папа прыбыў з візітам у акруговую турму "Regina Coeli" у Рыме. Як паведамляе Зала Друку Святога Пасада праз свой тэлеграм-канал, пры ўваходзе ў пенітэнцыярную ўстанову Пантыфіка прывіталі дырэктар Клаўдыя Клеменці і прадстаўнікі персаналу.

Паводле афіцыйнага паведамлення, Святы Айцец накіраваўся ў цэнтральную ратонду, дзе адбылася яго сустрэча з прыблізна 70 зняволенымі. Гэта цэнтральная частка турэмнага комплексу, якая звычайна выкарыстоўваецца для важных падзей і мерапрыемстваў.

"Regina Coeli”, размешчаная ў раёне Трастэвэрэ, мае доўгую гісторыю і з'яўляецца адным з найбольш вядомых пенітэнцыярных аб'ектаў італьянскай сталіцы.

Візіт Францішка ў турму працягвае традыцыю яго пастырскай увагі да зняволеных. На працягу свайго пантыфікату Святы Айцец неаднаразова наведваў розныя пенітэнцыярныя ўстановы і падкрэсліваў важнасць гуманнага стаўлення да асуджаных.

Дэталі сустрэчы Пантыфіка з вязнямі і змест яго звароту да іх будуць вядомыя пазней.
 

17 красавіка 2025, 16:06