Пошук

Сустрэча Папы з кіраўніцтвам і супрацоўнікамі клінікі "Джэмэлі" Сустрэча Папы з кіраўніцтвам і супрацоўнікамі клінікі "Джэмэлі"  (VATICAN MEDIA Divisione Foto)

Папа падзякаваў за клопат урачам “Джэмэлі” і Ватыкана

16 красавіка 2025 года Папа прыняў дэлегацыю рымскага шпіталя “Джэмэлі” і Дырэкцыі аховы здароўя і гігіены Губернатарата Дзяржавы Ватыкан, якім выказаў падзяку за клопат пра яго здароўе і пажадаў светлых велікодных святаў.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

У цёплай сустрэчы, якая працягвалася каля 20 хвілін, бралі ўдзел каля 70 чалавек – кіраўнікі і супрацоўнікі медыцынскіх устаноў, якія ў апошнія месяцы клапаціліся пра здароўе Святога Айца.

14 лютага 2025 года Францішак быў шпіталізаваны з двухбаковай пнеўманіяй. Ён правёў у рымскай клініцы “Джэмэлі” 38 дзён, а цяпер працягвае рэабілітацыю ў Ватыкане. У гэты перыяд адменены аўдыенцыі і вялікія сустрэчы, але напярэдадні святкавання Уваскрасення Пана Святы Айцец вырашыў прыняць медыкаў, каб асабіста падзякаваць за іх працу, пажадаць светлых святаў і запэўніць у сваёй малітве.

 

16 красавіка 2025, 12:16