У Доме святой Марты ў Ватыкане пачалося развітанне з Папам
Аляксандр Панчанка - Vatican News
Увечары 21 красавіка 2025 года ў капліцы ватыканскага Дома святой Марты кардынал Кэвін Фарэл, камерленга Святога Рымскага Касцёла, узначаліў абрад канстатацыі смерці і пакладання ў труну цела Папы Францішка.
На працягу ўсяго дня развітацца з Папам змогуць супрацоўнікі структур Ватыкана і Святога Пасада. Цела Францішка знаходзіцца ў адчыненай труне і ахоўваецца ганаровай вартай Швейцарскай гвардыі. Асобы, якія прыходзяць аддаць даніну пашаны Святому Айцу, маюць магчымасць укленцыць або сесці і памаліцца аб супакоі яго душы ў цішыні.
23 красавіка ў 9.00 па цэнтральнаеўрапейскім часе цела спачылага Пантыфіка будзе перанесена ва ўрачыстай працэсіі ў Базіліку Святога Пятра. Пасля Літургіі слова, якую каля Алтара Катэдры правядзе кардынал-камерленга, развітацца з Папам Францішкам змогуць усе жадаючыя.