Сэнс біблійны і сэнс жыцця
У апошняй перадачы з цыклу “Эфата” аўтар звяртаецца да пытання, што такое біблійны сэнс, а таксама і сэнс жыцця, бо Святое Пісанне – гэта не проста тэкст. Гэта жывы дыялог, у якім адкрываецца сэнс жыцця.
Уявіце сабе, што вы стаіце перад карцінай “Мона Ліза”. Адзін чалавек кажа: “Глядзіце, якая прыгожая ўсмешка”, іншы звяртае ўвагу на тэхніку жывапісу Леанарда да Вінчы, а яшчэ хтосьці заўважае, што фон карціны хавае цікавую гісторыю.
Тое самае можна сказаць пра Біблію – гэта больш, чым проста тэкст; гэта кніга, поўная схаваных сэнсаў і інтэрпрэтацый, якія развіваліся на працягу стагоддзяў.
Ужо ў старажытныя часы людзі задаваліся пытаннем, як чытаць святыя тэксты. Ці трэба ўспрымаць словы Бібліі даслоўна, альбо яны хаваюць больш глыбокі, духоўны пасыл? Гэтыя пытанні ўзнікалі яшчэ ў часы стварэння тэксту, і адказы на іх сталі асновай розных метадаў тлумачэння.