Пошук

Ян Франкевіч. Архітэктар барока

У гэтым выпуску падкаста У люстэрку вечнасці мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі расказвае пра неверагодны лёс архітэктара Яна Франкевіча — ураджэнца Мінска, езуіта, вучня Яна Марыі Бернардоні, стваральніка першых храмаў у стылі барока ў нашых краях.

Гледзячы сёння на велічныя храмы, збудаваныя паводле праектаў Яна Франкевіча ў Беларусі, Літве і Польшчы, мы ўсведамляем, што на зямлі мінае ўсё, а хараство і гармонія застаюцца ў вечнасці… Шкада, што памяць пра яго ў Беларусі амаль сцёртая. А імя гэтага выдатнага творцы, слаўнага сына беларускай зямлі, вартае таго, каб мы ведалі яго творчую спадчыну і памяталі пра каштоўнасці вечныя, - падкрэслівае аўтар.

15 лютага 2025