Пошук

Андрэй Кромер. Будаўнік святыняў

Пакаленні мастакоў, скульптараў, дойлідаў імкнуліся ствараць хараство, даючы нам уяўленне пра каштоўнасці вечныя, узняўшыся над зямной рэчаіснасьцю. У гэтым выпуску праграмы “У люстэрку вечнасці” мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі працягвае распавядаць пра мастацтва і дойлідства Беларусі і пра лёсы іх стваральнікаў у хрысціянскім кантэксце.

На гэты раз гаворка ідзе пра дойліда перыяда барока – Андрэя Кромера з Полацка. Менавіта ён у XVII стагоддзі пабудаваў першую мураваную святыню ў Будславе.

Імя гэтага выдатнага творцы, слаўнага сына беларускай зямлі, сёння вядомае толькі спецыялістам, аля яно вартае таго, каб мы ведалі яго творчую спадчыну і памяталі пра каштоўнасці вечныя.

13 сакавіка 2025