Пошук

Сяргей Цыкоўскі. Летуценны рэаліст

У новым выпуску падкаста “У люстэрку вечнасці” мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі расказвае пра мастака Сяргея Цыкоўскага.

Гэты ўраджэнец Пінска вядомы ў свеце дзякуючы сваім дэкаратыўным пейзажам і партрэтам, стыль якіх сёння пазначаюць як “мадэрнісцкі рэалізм”.

Ён пакінуў вялікую спадчыну, якая прадстаўлена ў вядучых музеях ЗША і іншых краін. На жаль, на радзіме імя гэтага выбітнага мастака ўсё яшчэ застаецца малавядомым. Але пільна ўглядаючыся сёння ў творы Сяргея Цыкоўскага, мы ўсведамляем, што на зямлі мінае ўсё, а мастацтва ўсё ж застанецца, як напамін пра каштоўнасці вечныя.

27 сакавіка 2025