Пошук

Юзэф Азямблоўскі. Мастак і гравёр з Мінска

У гэтым выпуску праграмы “У люстэрку вечнасці” мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі распавядае пра славутага жывапісца, які здабыў сабе славу пры жыцці, але так і застаўся малавядомым на сваёй Бацькаўшчыне, у родным Мінску. Гаворка ідзе пра Юзэфа Азямблоўскага, які нарадзіўся ў беларускай сталіцы ў маі 1805 года — 220 гадоў таму.

У лёсе гэтага мастака адбілася вялікая эпоха ХІХ стагоддзя — ад часоў прыгону і трагічных падзеяў паўстання 1863 года да шматабяцальнага пачатку ХХ стагоддзя.

Разглядаючы сёння творы Юзэфа Азямблоўскага ў кнігах і музеях, мы разумеем: на зямлі ўсё мінае, а мастацтва застаецца ў вечнасці.

10 красавіка 2025