Пошук

2025.02.09 Illustrazione podcast bielorusso sulla filosofia. Liberalismo

Лібералізм. Cвабода ці эгаізм?

У новым выпуску падкаста Філасофскія нататкі ксёндз Раман Суша аналізуе класічны лібералізм — ідэалогію, што фарміравала заходняе грамадства, падкрэсліваючы свабоду асобы, рынак і абмежаваную ролю дзяржавы. Але ці заўсёды асабістая свабода вядзе да агульнага дабра?

У дыскусіі разглядаюцца асноўныя прынцыпы лібералізму — індывідуалізм, утылітарызм і капіталізм, а таксама іх сацыяльныя і маральныя наступствы. Праз прызму каталіцкага вучэння мы шукаем баланс паміж свабодай і адказнасцю, асабістымі інтарэсамі і клопатам пра бліжняга.

09 лютага 2025