Пошук

2025.02.16 Appunti filosofici Liberalismo

Лібералізм vs Марксізм: свабода ці роўнасць?

У гэтым выпуску падкаста Філасофскія нататкі ксёндз Раман Суша аналізуе сутнасць ідэалагічнага супрацьстаяння паміж лібералізмам і марксізмам. Лібералізм абяцае свабоду, але часта не заўважае сацыяльную няроўнасць. Марксізм ставіць роўнасць вышэй за ўсё, ахвяруючы асабістай свабодай.

Што стаіць за гэтымі лозунгамі? Як гэтыя ідэалогіі фармавалі сучасны свет? І чаму ніводная з іх не дае паўнаты чалавечай годнасці? У пошуках балансу паміж свабодай і адказнасцю разважаем праз прызму каталіцкага вучэння.

16 лютага 2025