Жак Марытэн і неатамізм
У новым выпуску Філасофскіх нататак ксёндз Раман Суша расказвае пра Жака Марытэна — аднаго з найвядомейшых каталіцкіх філосафаў ХХ стагоддзя. Нарадзіўшыся ў асяроддзі свецкай культуры, Марытэн праз філасофію Тамаша Аквінскага прыйшоў да веры і стаў адным з галоўных мысляроў неатамізму.
Яго канцэпцыя «інтэгральнага гуманізму» прапаноўвала гармонію паміж духоўным і матэрыяльным жыццём, дзе чалавек разглядаецца як асоба, створаная на вобраз Божы. Марытэн падкрэсліваў, што сапраўдная дэмакратыя павінна будавацца на павазе да чалавечай годнасці, а не толькі на палітычных або эканамічных інтарэсах.
Як яго ідэі суадносяцца з каталіцкім сацыяльным вучэннем і чаму яны застаюцца актуальнымі сёння — пра гэта мы пагаворым у нашым падкасце.
22 лютага 2025