Пошук

2025.03.23 Romano Guardini. Podcast bielorusso sulla filosofia

Рамана Гвардзіні. Культура павагі

Рамана Гвардзіні, каталіцкі святар і мысляр XX стагоддзя, аналізаваў, чаму таталітарызм здараецца не толькі як гістарычная з'ява, але і як культурная пагроза, калі людзі перастаюць адказна разважаць і шукаюць бяздумнага падпарадкавання. На яго думку, выратаваць грамадства ад гвалтоўных рэжымаў можа "каталіцкі светапогляд" – глыбокае разуменне, што кожны чалавек створаны Богам і мае сваю непаўторную годнасць.

Ксёндз Раман Суша разважае пра "культуру павагі" ксяндза Гвардзіні. Такая культура пачынаецца знутры асобы: яе адказнасці, сумленнасці і любові нават да апанента. Гвардзіні паказваў, што перамены ў соцыуме залежаць не толькі ад палітыкі, але найперш ад выхавання культуры дыялогу.

23 сакавіка 2025