Жак Марытэн і новае хрысціянства
У гэтым выпуску праграмы Філасофскія нататкі ксёндз Раман Суша глыбей раскрывае погляды Жака Марытэна, які прапанаваў мадэль новага хрысціянства як адказ на аднабаковасць ранейшых сацыяльна-палітычных канцэпцый. Ён сцвярджаў, што толькі пры гармоніі духоўнага і матэрыяльнага можна дасягнуць сапраўднага агульнага дабра, дзе годнасць кожнага чалавека стаіць у цэнтры. Асаблівую ўвагу філосаф надаваў адукацыі: яна, паводле Марытэна, павінна фарміраваць усебаковую асобу, здольную да крытычнага мыслення і маральнай адказнасці.
Як менавіта гэта рэалізуецца праз персаналізм, супрацоўніцтва і адукацыю — даведайцеся ў нашым падкасце!
02 сакавіка 2025