Ахіл Мбембэ. Уваскрасенне чалавечнасці
Гэты выпуск прысвечаны сучаснаму камерунскаму філосафу Ахілу Мбембэ, які даследуе, што адбываецца, калі чалавек не ўспрымаецца як асоба, а становіцца статыстыкай, функцыяй або пагрозай. Што можа дапамагчы вярнуць чалавеку твар, імя і голас?
Ксёндз Раман Суша разважае пра яго ідэі: каланіяльнае мысленне, нябачныя зоны чалавечага болю, памяць як маральны абавязак і салідарнасць як шлях да ўваскрасення чалавечнасці. Як жыць з адкрытымі вачамі і не губляць унутранай свабоды? Пра гэта – новы выпуск “Філасофскіх нататкаў”.
20 красавіка 2025