П’ер Бурдзьё. Мапа грамадства
Новы выпуск падкаста “Філасофскія нататкі” прысвечаны філасофіі П’ера Бурдзьё – французскага сацыёлага, які паказваў, што нашы думкі, густы і паводзіны фармуюцца пад уплывам сацыяльнага асяроддзя.
Ксёндз Раман Суша разважае пра яго канцэпцыю “мапы грамадства”, дзе кожны чалавек займае пэўнае месца і змагаецца за розныя тыпы “капіталу” – і пра тое, як гэта ўплывае на маральнасць і перакананні людзей.
Філасофія Бурдзьё карысная тым, што дапамагае зразумець: мы не проста “нейкія людзі ў свеце”, а ўдзельнікі складанай гульні, дзе правілы не заўсёды бачны. І калі ты ўсведамляеш, у якім “полі” ты знаходзішся, якія тыпы капіталу маеш, хто і як уплывае на твае думкі – ты становішся больш свабодным.
06 красавіка 2025