Пошук

2025.04.13   Raimon Panikkar. Podcast sulla filosofia in lingua bielorussa

Раймон Панікар. Дыялог як шлях

У гэтым выпуску ксёндз Раман Суша разважае пра філасофію Раймона Панікара — каталіцкага мысляра, які ўсё жыццё будаваў масты паміж культурай Усходу і Захаду.

Панікар прапаноўвае бачыць у дыялогу не метад спрэчкі, а спосаб жыцця — адкрытага, уважлівага, глыбокага. У сучасным свеце, дзе мы жывем побач, але часта не разам, яго думкі гучаць як запрашэнне не перамагаць, а разумець.

Выпуск закранае не толькі міжкультурны, але і сямейны, душпастырскі, місійны сэнс дыялогу як мастацтва быць сумленным перакладчыкам.

13 красавіка 2025