Пошук

Radio France - пляцоўка правядзення асамблеі Еўрапейскага вяшчальнага саюза Radio France - пляцоўка правядзення асамблеі Еўрапейскага вяшчальнага саюза   (Copyright Radio France / Christophe Abramowitz)

Ватыканскае радыё прыме ўдзел у саміце еўрапейскіх радыёстанцый

Парыж рыхтуецца прыняць 31-ю Асамблею Еўрапейскага вяшчальнага саюза (European Broadcasting Union), якая адбудзецца 3-4 красавіка 2025 года. Сярод удзельнікаў – Ватыканскае радыё.

Марыя Валодзіна - Vatican News

На форуме будуць прадстаўлены 33 еўрапейскія краіны. На працягу двух дзён яго ўдзельнікі будуць абмяркоўваць асноўныя выклікі, з якімі сутыкаецца сектар грамадскага радыёвяшчання ў Еўропе, а таксама новыя магчымасці для яго развіцця. Месцам правядзення мерапрыемства стане Radio France. Сярод удзельнікаў будзе і Ватыканскае радыё, якое з’яўляецца адным з заснавальнікаў Еўрапейскага вяшчальнага саюза. Яго прадставіць намеснік галоўнага рэдактара ватыканскіх СМІ Алесандра Джызоці.

На асамблеі будуць разглядацца такія актуальныя тэмы, як этычныя аспекты выкарыстання штучнага інтэлекту і сінтэтычнага голасу ў аўдыёвытворчасці, стратэгіі прыцягнення новых слухачоў (асабліва моладзі) і трансфармацыя грамадскіх радыёстанцый ва ўмовах узрастаючага палітычнага і фінансавага ціску. Асаблівая ўвага будзе нададзена праекту "Connected Car Playbook", прысвечанаму выкарыстанню радыё ў сучасных аўтамабільных сістэмах, а таксама пытанням аўтарскіх правоў на музыку.

Акрамя таго, падчас мерапрыемства адбудуцца выбары ў камітэт Еўрапейскага саюза радыёвяшчання на 2025-2027 гады. Удзел Ватыканскага радыё ў асамблеі падкрэслівае яго зацікаўленасць у прасоўванні якасных праграм і ўвагу да развіцця новых тэхналогій, што сугучна місіі Еўрапейскага вяшчальнага саюза, якая заключаецца ў тым, каб падтрымліваць высокія стандарты грамадскага радыё- і тэлевяшчання.

31 сакавіка 2025, 13:14