Касцёл ЗША: новыя шляхі дапамогі бежанцам без падтрымкі ўрада
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Важна адзначыць, што рашэнне было прынята ў адказ на папярэднія ініцыятывы ўрада, які "прыпыніў дзеянне пагадненняў аб перасяленні", што "рэзка скараціла" праграмы, якія вёў мясцовы Касцёл. Такім чынам, хоць фармальна ініцыятыва не працягваць пагадненні зыходзіць ад епіскапата, яна з'яўляецца вымушанай рэакцыяй на папярэднюю рэакцыю федэральнага ўрада.
"Сёння епіскапат ЗША з болем абвяшчае, што мы не будзем працягваць існуючыя пагадненні", - патлумачыў арцыбіскуп Брольё. Ён адзначыў, што ва ўмовах, якія склаліся, Канферэнцыя Біскупаў не можа "падтрымліваць працу на цяперашнім узроўні ці ў цяперашняй форме".
Нягледзячы на гэта, біскупы абяцаюць працягваць працу па пошуку альтэрнатыўных спосабаў падтрымкі для людзей, якія ўжо былі прыняты ў краіну.
Арцыбіскуп Брольё таксама падкрэсліў, што епіскапат працягне "садзейнічаць палітычным рэформам, якія забяспечваць упарадкаваныя і бяспечныя працэсы іміграцыі, гарантуючы бяспеку ўсіх". Ён заклікаў вернікаў "маліцца аб ласцы знайсці новыя спосабы прынесці надзею туды, дзе яна найбольш неабходна".
Рашэнне Канферэнцыі Біскупаў ЗША адлюстроўвае складаную сітуацыю, у якой апынуліся рэлігійныя арганізацыі, што працуюць з бежанцамі і імігрантамі ў Злучаных Штатах.