Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (AFP or licensors)

Вера супраць алгарытмаў: тэолаг пра этыку штучнага інтэлекту

Даследчык штучнага інтэлекту Томас Грэмсль з Тэалагічнага факультэта Універсітэта Карла-Франца ў Грацы папярэджвае, што нават "слабыя" сістэмы ШІ, як ChatGPT ці Alexa, уздымаюць шэраг этычных пытанняў, якія патрабуюць адказнага падыходу.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

"Інструменты, заснаваныя на штучным інтэлекце, тонка, але маштабна ўплываюць на наша мысленне, дзеянні і прыняцце рашэнняў", - падкрэслівае Грэмсль у інтэрв'ю газеце "Kleine Zeitung". Залішні давер да "уяўнай моцы" штучнага інтэлекту, на яго думку, пагражае стратай чалавечых кампетэнцый і фундаментальных ведаў.

Чалавека вылучаюць якасці, якіх не хапае ШІ: "здольнасць сумнявацца, інтэрпрэтаваць, спадзявацца і браць на сябе адказнасць", - адзначае даследчык.

У дыгіталізаваным свеце існуе пагроза "небяспечнага зруху", калі "сістэмы ШІ ўзвышаюцца, нібыта яны валодаюць разуменнем. Але на самай справе яны заснаваны на верагоднасцях – яны вылічваюць, але не разумеюць".

Шукаючы арыентацыю ў сучасным свеце, Грэмсль падкрэслівае значэнне веры: "Нам патрэбна вера, якая не вылічвае, а давярае – і якая аддае належнае чалавеку ў яго глыбіні".
 

05 красавіка 2025, 12:15