Сектар Газа пасля ізраільскіх бамбардзіровак Сектар Газа пасля ізраільскіх бамбардзіровак  ( (Caritas Polska))

Палесціна: драматычныя лічбы загінулых у вайне дзяцей

Аднаўленне баявых дзеянняў пасля дамоўленасці аб спыненні агню аргентынскі місіянер з Газы ахарактарызаваў як фатальнае. “Ніякі наступны дзень вайны не вырашыць сітуацыю, а толькі пагоршыць яе”, – лічыць ксёндз Габрыэль Раманэлі, пробачш мясцовай каталіцкай парафіі Святой Сям’і.

Ян Глінскі

Аднак святар не траціць надзеі на паспяховыя перамовы і хуткае вызваленне ўсіх закладнікаў, выкрадзеных ХАМАС.

Некалькі дзён таму палесцінскія ўлады абвясцілі колькасць забітых дзяцей. Гэта драматычныя лічбы: больш за 17 тысяч у сектары Газа. Такія ж высокія даныя падае і Дзіцячы фонд ААН ЮНІСЕФ.

Паводле ксяндза Раманэлі, якога цытуе Папскі фонд "Дапамога Касцёлу ў патрэбе", жыццё ў сектары Газа з’яўляецца велізарным выклікам, а паўсядзённасць пазначана неймавернымі цяжкасцямі. “Большасць людзей страцілі ўсё: свае дамы, працу”, дзеці засталіся без школ. Хто меў магчымасць уцячы, зрабіў гэта. Аднак застаюцца бедныя, старыя, хворыя і дзеці.

Хоць католікі ў сектары Газа складаюць меншасць у некалькі сотняў вернікаў, Касцёл, аднак, адыгрывае вядучую ролю ў аказанні гуманітарнай дапамогі. “Мы змаглі дапамагчы тысячам сем’яў, і не толькі хрысціянскім”, – адзначыў святар.

Каталіцкая парафія ў сектары Газа каардынуе размеркаванне ежы, пітной вады і медыкаментаў. Аднак магчымасці Касцёла дастаўляць гуманітарную дапамогу звужаюцца з прычыны таго, што Ізраіль працягвае закрываць свае межы.

11 красавіка 2025, 10:51