Пошук

Праект магілы Папы Францішка Праект магілы Папы Францішка 

Апублікаваны праект магілы Папы Францішка

Святы Пасад прадставіў праект магілы Папы Францішка. Яна будзе размешчана ў Базіліцы Санта-Марыя-Маджорэ, адной з чатырох галоўных папскіх базілік Рыма.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Як паведамляецца ў афіцыйным дакуменце, магіла выраблена з мармуру лігурыйскага паходжання. На ёй будзе толькі адзін надпіс – "FRANCISCUS", а таксама рэпрадукцыя нагруднага крыжа Пантыфіка. Такое простае афармленне адлюстроўвае сціпласць, якая характарызуе служэнне Папы.

Дакладнае месца магілы – ніша бакавога нефа базілікі, размешчаная паміж Паўлінскай капліцай (вядомай таксама як Капліца “Salus Populi Romani”) і капліцай Сфорца.

Важна адзначыць, што магіла будзе знаходзіцца побач з алтаром святога Францішка, што мае сімвалічнае значэнне, улічваючы, што менавіта ў гонар гэтага святога Хорхэ Марыа Берголіа абраў сваё папскае імя.

Выбар базілікі Санта-Марыя-Маджорэ для месца пахавання Папы Францішка адрозніваецца ад традыцыйнага месца пахавання Пантыфікаў у крыпце Базілікі Святога Пятра ў Ватыкане і адлюстроўвае асабістае пажаданне Пантыфіка і яго глыбокую пашану да Божай Маці.
 

24 красавіка 2025, 15:57