Ужо больш за 50 тысяч чалавек развіталіся з Папам Францішкам
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Паводле афіцыйнага паведамлення Залы Друку Святога Пасада ў афіцыйным Telegram-канале, з раніцы 23 красавіка (11.00) да 11.00 24 красавіка 2025 года ватыканскую базіліку наведалі больш за 50 тысяч чалавек, якія прыйшлі развітацца з Папам Францішкам.
"Da ieri mattina alle 11.00 fino alle 11.00 di questa mattina si sono recate nella Basilica di San Pietro per rendere un saluto a Papa Francesco più di 50 000 persone" - гаворыцца ў арыгінальным паведамленні.
Такая вялікая колькасць людзей за першыя суткі сведчыць пра глыбокую павагу і любоў, якую вернікі адчувалі да Папы Францішка. Гэта таксама адлюстроўвае тую непарыўную сувязь, якую Пантыфік імкнуўся падтрымліваць з вернікамі на працягу ўсяго свайго пантыфікату.
Чакаецца, што ў наступныя дні колькасць людзей, якія прыйдуць развітацца з Святым Айцом, будзе толькі павялічвацца, паколькі вернікі з розных краін свету працягваюць прыбываць у Ватыкан.