Больш за 128 тысяч вернікаў аддалі даніну павагі Францішку
За апошнія двое сутак Базіліку Святога Пятра наведалі больш за 128 тысяч чалавек. Людзі ідуць бясконцым патокам, каб памаліцца і пакланіцца спачыламу Пантыфіку.
Марыя Валодзіна - Vatican News
Паводле паведамлення Залы Друку Святога Пасада, распаўсюджанага праз Telegram, у ноч з 24 на 25 красавіка 2025 года ватыканская базіліка заставалася адкрытай для вернікаў да 2:30. Раніцай прыём наведвальнікаў аднавіўся ўжо ў 5:40.
За двое сутак – з 11:00 раніцы 23 красавіка да 8:00 раніцы 25 красавіка – развітацца з Папам Францішкам і аддаць яму даніну павагі прыйшлі больш за 128 тысяч чалавек.
Велізарная колькасць людзей, якія за такі кароткі час наведалі Сабор Святога Пятра, сведчыць пра глыбокую пашану і любоў, якую вернікі ва ўсім свеце адчуваюць да Папы Францішка, а таксама пра важнасць гэтага моманту для Каталіцкага Касцёла і ўсёй хрысціянскай супольнасці.
25 красавіка 2025, 10:31