Пошук

Пасля пахавання: кардыналы ўшанавалі памяць Папы Францішка

Дзень пасля пахавання Папы Францішка кардыналы сабраліся на малітву ў Базіліцы Санта-Марыя-Маджорэ ў Рыме, дзе знаходзіцца магіла Пантыфіка. Яны прайшлі праз юбілейную Святую Браму і ўзялі ўдзел у Нешпарах.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Набажэнству старшынстваваў кардынал Раландас Макрыцкас, архіпрэзбітэр-каад'ютар гэтай папскай базілікі.

На заканчэнне Нешпараў кардыналы звярнуліся ў кірунку Паўлінскай капліцы, дзе знаходзіцца ікона Маці Божай “Salus Populi Romani” і праспявалі велікодную марыйную антыфону "Regina caeli laetare". Падчас набажэнства не было прамоўлена ніякай гаміліі.

Варта адзначыць, што рашэнне аб правядзенні Нешпараў ля магілы Францішка было прынята самімі кардыналамі падчас іх чацвёртай генеральнай кангрэгацыі, якая адбылася 25 красавіка 2025 года.

Гэты малітоўны жэст з'яўляецца важным сімвалічным актам у перыяд “Sede Vacante”, калі Касцёл рыхтуецца да выбару новага Пантыфіка. Малітва кардыналаў ля магілы Папы Францішка падкрэслівае пераемнасць касцельнай традыцыі і еднасць Калегіі кардыналаў у гэты важны для Касцёла перыяд.
 

28 красавіка 2025, 08:57