Пошук

2023.11.07 Monsignor Gabriele Caccia, osservatore permanente Santa Sede presso le Nazioni Unite 2023.11.07 Monsignor Gabriele Caccia, osservatore permanente Santa Sede presso le Nazioni Unite 

Святы Пасад у ААН: мір немагчымы без сапраўднага раззбраення

Мір не можа грунтавацца на пагрозе ўзаемнага знішчэння. Страх паглыбляе недавер, ўзмацняе рознагалоссі і яшчэ больш аддаляе свет ад трывалага і ўстойлівага міру, - папярэдзіў Пастаянны назіральнік Святога Пасада ў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.

Марыя Валодзіна - Vatican News

29 красавіка 2025 года арцыбіскуп Габрыэле Кача прыняў удзел у трэцяй сесіі Камітэта па падрыхтоўцы да 11-й Аглядавай канферэнцыі па Дагаворы аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі, якая запланавана на 2026 год.

Дыпламат падкрэсліў неабходнасць ядзернага раззбраення на фоне росту глабальнай палітычнай нестабільнасці і ўзброеных канфліктаў. Ён выказаў занепакоенасць ростам ядзерных арсеналаў і імклівым развіццём новых тэхналогій, такіх як гіпергукавыя платформы, кіберсістэмы і беспілотныя падлодкі, якія павышаюць рызыку пралікаў ці выпадковага прымянення зброі.

Прадстаўнік Святога Пасада заклікаў пераадолець логіку стрымлівання праз страх і рушыць да поўнага раззбраення; аднавіць перамовы паміж ядзернымі дзяржавамі аб скарачэнні запасаў ядзернай зброі; а таксама перанакіраваць частку ваенных выдаткаў на стварэнне глабальнага фонду па выкараненні голаду і развіццю найбольш бедных рэгіёнах свету.

"Нават цяпер, калі вятры вайны дзьмуць з новай сілай і страх пагражае азмрочыць мір і чалавечае братэрства, свет, свабодны ад ядзернай зброі, не толькі магчымы, але і неабходны”, - нагадаў арцыбіскуп Кача. “Мір немагчымы без сапраўднага раззбраення!” - сцвердзіў ён.

30 красавіка 2025, 12:11