Больш за 90 тысяч вернікаў развіталіся з Папам Францішкам
За апошнія суткі больш за 90 тысяч чалавек наведалі Базіліку Святога Пятра ў Ватыкане, каб развітацца з Папам Францішкам і аддаць яму апошнюю даніну павагі.
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Паводле афіцыйнага паведамлення Залы Друку Святога Пасада, распаўсюджанага праз Telegram, з 11.00 раніцы 23 красавіка да 19.00 сённяшняга вечара, 24 красавіка 2025 года, больш за 90 тысяч вернікаў прайшлі праз Базіліку Святога Пятра, каб развітацца з Пантыфікам.
Людскі паток працягваўся на працягу ўсяго дня як учора, так і сёння. Варта адзначыць, што такая вялікая колькасць людзей за кароткі прамежак часу сведчыць пра глыбокую павагу і любоў да Францішка сярод вернікаў з розных краін свету.
24 красавіка 2025, 20:29